У аўторак у Беларусі будзе адліга з дажджом і мокрым снегам. Днём — моцны парывісты вецер, а на дарогах — галалёдзіца.

На працягу сутак будзе ад -1°С па паўночным усходзе да + 5°С па Берасцейшчыне. У Мінску днём 0 +2°С, да вечара панізіцца да -2°С

У сераду пачне паступаць больш халоднае паветра са Скандынавіі. Захаваецца моцны парывісты вецер, тэмпература паветра панізіцца да -6°С, па паўночным усходзе краіны да -8°С. Максімальная тэмпература складзе ад -5°С па паўночным усходзе да + 3°С па паўднёвым захадзе краіны.

У чацвер ноччу -5 … +1°С, па ўсходзе краіны паветра да -9°С, максімальная днём ад -1°С па паўночным усходзе да +5°С па паўднёвым захадзе.

2 лютага ў асобных раёнах пройдзе кароткачасовы снег, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу панізіцца да -1 … 7°С, максімальная днём складзе -4 … + 2°С

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0