Фота з прадвыбарчага пікету Рыгора Грыка, кандыдата ў дэпутаты па 15-й выбарчай акрузе ў Баранавічах, апублікаваў на стаёй старонцы ў фэйсбуку Аляксандр Швед.

«На вуліцы не мінус 20, сёння ў Баранавічах мінус 11, але прыемна глядзець на маладзёна, які распрануўся, каб сфатаграфавацца пад бел-чырвона-белым сцягам», — пракаментаваў учынак актывіст.

Карыстальнікі фэйсбука звярнулі ўвагу, што правая рука маладзёна ненатуральна змяніла колер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0