На таргах у Мінску 19 студзеня даляр ЗША знізіўся адразу на 0,0146 (-0,73%) да 1,9787 рубля.

Найніжэйшы курс, па якім можна купіць даляр у банку сёння, 1,984.

1 студзеня афіцыйны курс амерыканскай валюты складаў 1,9727 беларускага рубля

Еўра вырас на 0,0001 да 2,4312. 1 студзеня курс еўра быў 2,3553.

Еўра расце адносна даляра на сусветных таргах: амерыканская валюта каштуе адносна еўра ўжо 1,23.

Расійскі рубель знізіўся на 0,0128 да 3,4985 беларускага за 100 адзінак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0