Патрапіўшы пад агонь крытыкі з боку карыстальнікаў старэйшых мадэляў айфонаў у сувязі з інфармацыяй пра адмысловае запавольванне іх аперацыйнай сістэмай, фірма Apple сёння абяцала дадаць у сістэму магчымасць адключэння гэтага запавольвання, паведамляе Technozon.us.

«Мы крыху змяншаем вылічальную магутнасць на нейкую велічыню каб пазбегнуць нечаканага перазапуску. Калі вы гэтага не хочаце — вы зможаце гэта адключыць. Але мы гэтага не рэкамендуем, бо айфоны сапраўды важныя для іх уладальнікаў», — заявіў кіраўнік Apple Цім Кук.

Паводле прадстаўнікоў фірмы, запаволенне дзеяння працэсара на ўзроўні сістэмы дазваляла старэйшым мадэлям тэлефонаў працаваць болей стабільна калі батарэя старэла і губляла сваю энергетычную ёмістасць.

Аднак значная частка абураных кліентаў пабачыла ў гэтым прымусовае стымуляванне іх да набыцця найнавейшых мадэляў айфонаў з незапаволенымі працэсарамі.

Латка для сістэмы мае — паводле Apple — з'явіцца «ў наступным месяцы», але дакладная дата яе прэм'еры пакуль невядомая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?