Авіякампанія KLM па прычыне ўраганнага ветру ў Нідэрландах адмяніла больш за дзвесце авіярэйсаў. Пра гэта паведамляе выданне Volkskrant.

Паведамляецца, што ўмовы надвор'я ў краіне пагоршыліся ў ноч на чацвер. Моцны вецер, парывы якога дасягаюць 130 кіламетраў у гадзіну, суправаджаецца дажджом, а часам — снегам.

Моцны вецер прывёў да шэрагу ДТЗ на дарогах. У прыватнасці, у сацсетках распаўсюджваюць фота, на якіх відаць, як грузавікі літаральна зносіць з дарогі ветрам. Як чакаецца, пік шторму прыйдзецца сёння на другую палову дня.

— Праз складаныя ўмовы надвор'я транспарт Нідэрландаў працуе з перабоямі. У прыватнасці, на чыгунцы зменшана колькасць цягнікоў, яны курсуюць з вялікім інтэрвалам.

Міжнародны аэрапорт Схіпхол яшчэ напярэдадні зрабіў папярэджанне пасажырам і рэкамендаваў сачыць за статусам сваіх рэйсаў на сайце. Авіякампанія KLM у якасці меры стрымання адмяніла 220 рэйсаў. Паслабленне ветру чакаецца ў пятніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0