abw.by

abw.by

У ноч на 7 студзеня невядомыя скралі старадаўні матацыкл з байдарачнай сядзібы ў вёсцы Вузла Мядзельскага раёна, паведаміў rh.by гаспадар.

Па яго словах, матацыкл некалькі год таму дастаўся яму з вёскі Нарач за абяцанне захаваць як экспанат аграсядзібы, не здаваць на металалом. Матацыкл адрамантавалі. Ён быў амаль на хаду.

Па слядах гаспадар мяркуе, што матацыкл маглі скрасці ў бок Вілейкі.

Па яго словах, матацыкл стаяў у зоне даступнасці. Усе, хто хацеў, мог сфатаграфавацца ля яго. Гаспадар нікому не адмаўляў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0