Біятланісткі жаночай зборнай Францыі выйгралі эстафетную гонку 4х6 км на этапе Кубка свету ў нямецкім Аберхофе, паведамляе БЕЛТА.

Другое месца ў біятланістак Германіі, трэцімі фінішавалі шведкі.

За каманду Беларусі выступалі Надзея Скардзіна, Надзея Пісарава, Дынара Алімбекава і Дар'я Домрачава. Пасля двух этапаў яны былі дзевятымі, а потым — поўны правал на стрэльбішчы, і ў выніку беларускі сталі 15-мі.

Дарья Домрачева

Дар'я Домрачава. Фота Дзяніса Касцючэнкі, БелТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0