Інцыдэнт, адбыўся 5 студзеня падчас шоу ў Гомельскім цырку, паведамляе gp.by. Адзін з паветраных акрабатаў не здолеў утрымаць партнёрку. Дзяўчына сарвалася і ўпала міма страховочной сеткі на падлогу.

6 студзеня ў афіцыйнай суполцы цырка «Укантакце» з'явіўся наступны запіс: «Юля па-ранейшаму пад пільным наглядам дактароў. Шкілет цэлы, пераломаў няма. Ёсць гематома галавы, але дактары кажуць, што пакуль хірургічнае ўмяшальніцтва не патрабуецца. Якім будзе самаадчуванне далей, пакажа толькі час. Мы ўсе трымаем за яе кулачкі! Яшчэ раз усім вялікі дзякуй за неабыякавасць!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0