Маладзечанец 1996 года нараджэння, вайсковец, прыехаў у адпачынак 16 верасня. 19 верасня ў відэачаце ён пазнаёміўся з дзяўчынай, якая прадставілася Міланай. Падчас размовы яна агаліла верхнюю частку цела. А затым папрасіла хлопца паказаць, «што ў яго ёсць».

Малады чалавек зняў майткі і каля 40 секунд дэманстраваў свой палавы орган, — распавёў kraj.by намеснік начальніка Маладзечанскага раённага аддзела ўнутраных спраў, начальнік крымінальнай міліцыі Юры Кабакоў.

Пасля ўбачанага дзяўчына папрасіла даслаць хлопца спасылку на старонку ў сацсетках. Ён так і зрабіў. Праз 15 хвілін новая знаёмая даслала хлопцу відэафайл, у якім ён вельмі хутка пазнаў сябе.

Па словах Юрыя Кабакова, за нераспаўсюд відэа Мілана запатрабавала 7 500 расійскіх рублёў (каля 255 беларускіх). Чатыры дні дзяўчына вымагала грошы і нават адправіла ролік некаторым з яго сяброў. 22 верасня малады чалавек звярнуўся ў міліцыю.

Маладзечанскі РАУС перадаў усе матэрыялы ў раённы аддзел СК для крымінальнай справы па ч.1 арт. 208 Крымінальнага кодэкса «Вымагальніцтва». Злачынства караецца пазбаўленнем волі ад трох да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.

- Такіх выпадкаў па Маладзечанскім раёне дастаткова, — падкрэсліў Юрый Кабакоў. — Але грамадзяне чамусьці працягваюць паводзіць сябе ў Інтэрнэце неасцярожна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0