На Століншчыне 85-гадовая пенсіянерка дала адпор двум рабаўнікам, паведамілі БелТА ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Выпадак адбыўся 24 снежня каля гадзіны ночы ў вёсцы Хатамель. Разбіўшы акно, у дом жанчыны 1932 года нараджэння прабраліся двое невядомых (на галаве аднаго з іх была маска з панчохі). Мужчыны спрабавалі скрасці ў старой гаспадыні грошы. Аднак свой намер яны не давялі да канца, бо жанчына змагла аказаць рабаўнікам супраціў. Аднаму з зламыснікаў удалося збегчы.

Следча-аператыўнай групай устаноўлена, што злачынства здзейснілі непрацуючыя аднавяскоўцы 1995 і 1994 гадоў нараджэння. У той момант яны былі п'яныя. Мужчыны затрыманыя. У дачыненні да іх Столінскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па ч.1 арт.14, ч.2 ст.206 (замах на рабаванне).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0