Паводле розных звестак, у аварыі загінулі ад чатырох да пяці чалавек, яшчэ пятнаццаць пацярпелі.
Кіроўцу затрымалі, яго вязуць у аддзел паліцыі для разбіральніцтва.
Кіроўца аўтобуса распавёў, што адбылося
Фота Юрыя Кібірава.
Па словах крыніцы агенцтва, на гэты момант разглядаюцца дзве версіі: ці аўтобус «падрэзала» іншая машына, ці ў яго перасталі працаваць тармазы. Суразмоўца дадаў, што версія тэракту не разглядаецца.
Таксама паведамляецца, што аўтобус быў у эксплуатацыі менш за год.
Фота Юрыя Кібірава.
Момант наезду трапіў на відэа. Асцярожна, жорсткія кадры:
На відэа ніжэй бачна, як аўтобус сыходзіць з шашы ўправа і трапляе ў пераход:
На месцы працуюць супрацоўнікі паліцыі і медыкі. Таксама туды вылецелі тры верталёты BK-117 Маскоўскага авіяцыйнага цэнтра.
На месца прыехаў мэр Масквы Сяргей Сабянін.