Неабходна павышаць заработную плату навукоўцам, калі ёсць вынікі ў іх дзейнасці. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе ў Мінску, піша БелТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў красавіку на нарадзе аб перспектывах беларускай навукі ім было дадзена даручэнне выпрацаваць новыя прынцыпы і падыходы да налічэння заробку навукоўцам. У сувязі з гэтым ён пацікавіўся, што зроблена ў гэтым кірунку, якія прапануюцца механізмы і крыніцы аплаты працы вучоных, наколькі эфектыўнымі будуць прапанаваныя меры.

«Іншымі словамі, ці стануць на практыцы навукоўцы атрымліваць дастойную заработную плату за вынікі сваёй працы? Гэта галоўнае канцэптуальнае патрабаванне: ёсць вынік— плацім, працуеш на вынік - авансуем, па выніку трэба заплаціць вялікія грошы вучоным», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0