Недапушчальна пастаянна перакладаць праблемы прадпрыемстваў і банкаў на бюджэт. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе аб прапанаваных новых інструментах рэструктурызацыі даўгавых абавязацельстваў у эканоміцы.

«Мы сабе не можам дазволіць пастаянна перакладаць праблемы прадпрыемстваў і банкаў на бюджэт. Нам трэба сістэмна вызначыцца з гэтым пытаннем. Неабходны больш актыўны ўдзел банкаў у гэтых працэсах. Але самым актыўным павінен быць той, хто браў грошы. Нам варта прадугледзець дзейсныя меры аздараўлення фінансавай сітуацыі як на канкрэтных прадпрыемствах, так і ў галінах эканомікі», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?