AP

AP

Еўрасаюз не мае намеру пакуль ісці за Вашынгтонам і прызнаваць Іерусалім сталіцай Ізраіля, перавёўшы туды дыпмісіі. Наадварот, Брусэль па-ранейшаму прыхільнік ідэі стварэння ў рэгіёне дзвюх дзяржаў — яўрэйскай і арабскай. Пра гэта ў панядзелак заявіла кіраўнік Еўрапейскай службы замежных сувязяў (EEAS) Федэрыка Магерыні, перадае Reuters.

«Мы лічым, што адзінае рэальнае рашэнне канфлікту паміж Ізраілем і Палесцінай заснавана на стварэнні дзвюх дзяржаў з Іерусалімам як сталіцай абедзвюх», — заявіла яна.

Па словах Магерыні, ЕС прызнае толькі «міжнародны кансэнсус» па статусе Іерусаліма, але гатовы прыкладаць яшчэ бóльшыя намаганні для прасоўвання мірнага працэсу. У сувязі з гэтым яна анансавала сваю сустрэчу з лідарам Палесцінскай аўтаноміі Махмудам Абасам у студзені 2018 года. Магчымы візіт Абаса ў Брусэль ізраільскае выданне Haaretz назвала «нечаканым крокам».

Заява Магерыні прагучала на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нетаньяху. За некалькі хвілін да гэтага ён заклікаў еўрапейскія краіны паследаваць прыкладу ЗША: «Я ўпэўнены, што ўсе ці хаця б большасць еўрапейскіх краін перанясуць свае амбасады ў Іерусалім і прызнаюць яго сталіцай Ізраіля». Гэта, па словах прэм'ера, стане толькі «канстатацыяй рэальнасці і тым самым падмуркам міру».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?