Сёння каля 18.45 вечара на рэйкі станцыі метро «Плошча Перамогі» упала жанчына-інвалід па зроку, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Мінскага метрапалітэну Андрэй Кузьмін.

Паводле ягоных словаў, пацярпелай неадкладна кінуліся на дапамогу супрацоўнікі метрапалітэну і пасажыры, што стаялі побач. Жанчыну адразу выцягнулі назад на платформу, а пасля шпіталізавалі. Затрымкі цягнікоў не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0