Будаўнікі мінскага стадыёну «Дынама» збіраюцца ў найбліжэйшы час выдаткаваць 1 млн 100 тысяч рублёў на 20 флагштокаў. Інфармацыя пра гэта змешчаная на сайце дзяржзакупак. Там паведамляецца, што кожны флагшток мусіць мець вышыню 18,9 метра і таўшчыню сценак — ад 6 да 12 мм. Кошт аднаго флагштока — 55 тысяч рублёў.

Адкрыццё стадыёна «Дынама» запланаванае на лета 2018 года. Яго ператвараюць у арэну прыстасаваную для лёгкаатлетычных спаборніцтваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0