Прэм'ер-міністр Іспаніі Марыяна Рахой запытаў у Сената паўнамоцтвы для змяшчэння з пасады кіраўніка ўрада Каталоніі Карлеса Пучдэмона. Рахой назваў тое, што адбываецца ў аўтаноміі, «выключнай сітуацыяй», піша svoboda.org.

Сёння ў Мадрыдзе пройдзе сход камісіі Сената Іспаніі па пытанні ўвядзення прамога праўлення ў Каталоніі. Цэнтральныя ўлады плануюць увесці ў дзеянне 155-ы артыкул Канстытуцыі, пасля чаго ў Каталоніі на працягу паўгода пройдуць датэрміновыя выбары.

Напярэдадні, кіраўнік урада Каталоніі Карлес Пучдэмон адмовіўся абвясціць датэрміновыя рэгіянальныя выбары. Па дадзеных СМІ, у Мадрыдзе былі гатовыя адмовіцца ад увядзення прамога праўлення ў правінцыі ў выпадку, калі ў рэгіёне распусцяць парламент.

Лідары Каталоніі лічаць, што рэферэндум 1 кастрычніка прадаставіў рэгіёну мандат на незалежнасць. Па дадзеных рэгіянальных уладаў, больш за 90 адсоткаў удзельнікаў галасавання падтрымалі ідэю аддзялення ад Іспаніі. Аднак Карлес Пучдэмон вырашыў адкласці абвяшчэнне незалежнасці і заклікаў Мадрыд да дыялогу. Цэнтральная ўлада абвясціла рэферэндум незаконным і адмовілася ад далейшых перамоваў. Тым не менш Пучдэмона запрасілі выступіць у Сенаце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0