Пра гэта заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на адкрыцці беларуска-еўрапейскага інвестыцыйнага форуму «Belarus. Invest in tomorrow» ў Люксембургу, піша БелТА.

«Беларусь адрознівае лёгкасць вядзення бізнэсу. З 115-га месца ў рэйтынгу (Doing Business) з 180 краін мы выйшлі на 37-е месца. Усе гэтыя гады Беларусь — у ліку найбольш актыўных рэфарматараў. Няма ніводнай пазіцыі, дзе б мы не прасунуліся. Наша стратэгія амбіцыйная — увайсці ў трыццатку краін-лідараў па спрыяльным інвестыцыйным клімаце», — адзначыў Андрэй Кабякоў.

Прысутным на форуме бізнэсменам прэм'ер-міністр прапанаваў свабодны фармат зносін без доўгіх прамоваў і глабальных дыскусій. «Мы тут, каб паказаць вам Беларусь такой, якая яна ёсць, развеяць стэрэатыпы, прадставіць магчымасці для вашых праектаў, шлях на велізарны агульны рынак Беларусі, Казахстана і Расіі», — сказаў Андрэй Кабякоў.

Ён падкрэсліў, што ў Беларусі адзін з самых нізкіх у Еўропе падаткаў на прыбытак карпарацый — 18%. Практычна цалкам ад падаткаў вызваленыя высокатэхналагічныя прадпрыемства.

«У нас выдатная інфраструктура, магутная і надзейная энергасістэма. Па якасці інфраструктуры мы на 65-м месцы ў свеце з 155 краін. Гэта дадзеныя Сусветнага банка, якія кажуць аб інфраструктурнай заможнасці Беларусі», — сказаў кіраўнік урада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0