У ходзе выяўлення абставінаў гібелі Коржыча А.А. Следчым камітэтам атрымана інфармацыя аб здзяйсненні шэрагу вайсковых злачынстваў. Распачата восем крымінальных спраў у дачыненні да васьмі вайскоўцаў па арт. 443, 455, 209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, паведамляе прэс-служба СК.
Праводзяцца следчыя дзеянні, накіраваныя на вывучэнне сітуацыі ў цэлым. Сярод разгляданых следствам пытанняў — выкананне службовымі асобамі 72-ага аб'яднанага вучэбнага цэнтра абавязкаў па выкананні законнасці і прадухіленні правапарушэнняў.
На дадзены момант у ліку падазраваных — 7 малодшых камандзіраў (сяржанты), а таксама старшына роты.
Да ўсіх прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, рыхтуюцца матэрыялы для прад'яўлення ім абвінавачвання.
Пяць сяржантаў затрыманыя 13 і 14 кастрычніка па падазрэнні ва ўжыванні фізічнага гвалту ў дачыненні да падначаленых курсантаў і сістэматычным атрыманні ад іх цыгарэт і прадуктаў харчавання. Іх дзеянні кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 455 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Дадзеныя крымінальныя справы прынятыя для расследавання галоўным следчым упраўленнем цэнтральнага апарата Следчага камітэта і злучаныя ў адной вытворчасці. Для ўстанаўлення ўсіх абставінаў злачынстваў створана следчая група.
У цяперашні час у мэтах устанаўлення абставінаў гібелі радавога Коржыча А.А. следчымі праводзяцца допыты, вочныя стаўкі, чакаюцца вынікі шэрагу экспертных даследаванняў.
Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.