Суд Мяшчанскага раёна Масквы ў панядзелак, 16 кастрычніка, прызнаў ТАА «Тэлеграм Камунікатар», размешчанае ў Лондане, вінаватым у адміністрацыйным правапарушэнні і пастанавіў аштрафаваць кампанію на $14 тысяч.

Кампанія пакараная за адмову задаволіць запыт Федэральнай службы бяспекі (ФСБ) аб прадастаўленні інфармацыі для дэкадавання паведамленняў карыстальнікаў. Суд палічыў гэта парушэннем ч. 2,1 13,31 артыкула Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях (КаАП), у якім ідзе гаворка пра невыкананне абавязкаў арганізатара распаўсюджвання інфармацыі ў інтэрнэце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0