Беларускі калегіюм прапануе дадатковае навучаньне па спэцыялізацыях: журналістыка, найноўшая гісторыя, філязофія/літаратура.
Запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў. Навучэнцамі БК могуць быць тыя, хто пастаянна альбо на час навучаньня пражывае ў Менску.
Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладаньне найноўшых фрагмэнтаў сучаснай веды і не дублююць наяўныя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных унівэрсытэтаў.
Сэртыфікат Калегіюму не замяняе дыплёму аб вышэйшай адукацыі.
Навучаньне ў БК — бясплатнае. Пачатак заняткаў з 6 кастрычніка 2008 г.
Запіс на сумоўе па 29 верасьня.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на сайце альбо па т.: (029) 276‑27‑15, (029) 679‑26‑82 з 14.00 да 18.00 (акрамя суботы і нядзелі) ці праз [email protected].
0
0
0
0
0
0