У Ніжагародскай вобласці (Расія) адбыўся буйны пажар на НПЗ, загінулі чатыры чалавекі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Паводле даных мясцовых уладаў, на НПЗ ТАА «Лукойл-Нижегороднефтеоргсинтез» у ходзе рамонтных работ на бензінавым рэзервуары адбылося ўзгаранне. Прычынай інцыдэнту стала парушэнне правіл бяспекі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулыя з'яўляліся работнікамі падраднай арганізацыі, якая ажыццяўляла рамонт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0