Фонд барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага апублікаваў расследаванне пра маёмасць тэлевізійнага прапагандыста Уладзіміра Салаўёва.

«Аб ягонай маёмасці напісана і сказана вельмі шмат, нічога звышновага мы не адкрываем, але затое ўпершыню усё паказваем і прыкладаем дакументы», — тлумачыцца ў расследаванні.

Навальны ацэньвае багацце Салаўёва мінімум на мільярд расійскіх рублёў. Гэта 15 мільёнаў еўра.

Спіс нерухомасці вядучага пачынаецца з кватэры ў элітным доме ў Маскве. Паводле дакументаў, Салаўёў купіў іх наўпрост у мэрыі па цане, ў 5 разоў ніжэйшай за рынкавую.

Апроч таго, ён набыў яшчэ дзве кватэры ў тым самым доме, павялічыўшы плошчу сваёй элітнай маёмасці да 450 квадратных метраў.

Дом з трыма кватэрамі Салаўёва.

Дом з трыма кватэрамі Салаўёва.

Пад Масквой у Салаўёва ёсць лецішча. «Гэта самы пачварны будынак, які калі-небудзь здымаў ФБК, — запэўнівае Навальны. — Але велізарны. 1046 метраў. І каштуе нямала. Зямлі таксама прыстойна — 60 сотак».

«Самы пачварны будынак»

«Самы пачварны будынак»

Знятая і знакамітая віла Салаўёва на возеры Кома. «Ён яе не будаваў, а проста купіў, таму віла праўда класная. Упершыню на экранах», — піша Навальны.

Адметна, што Салаўёў яшчэ і паспеў аформіць пасведчанне рэзідэнта Італіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?