19 верасня ў Беларусі пашырылі спіс відаў дзейнасці, для якіх не трэба адкрываць ІП, і ўжо ў гэты дзень найбуйнейшая ў Беларусі пляцоўка аб'яў «Куфар» сумесна з Міністэрствам па падатках і зборах і інтэлектуальнай гульнёй «Мазгабойня» запусцілі «Куфарызацыю». Адукацыйны праект з дапамогай папулярнага паб-квіза і майстар-класаў ад беларускіх бізнесменаў і «падаткавікоў» растлумачыць рамеснікам і прадпрымальнікам, як са сваім прадуктам выйсці на анлайн-рынак, а таксама прапануе выкарыстаць на практыцы новыя навыкі, разыграўшы 2 000 рублёў для ўпэўненага анлайн-старту.

Першая «Куфарызацыя» пройдзе ў Мінску 28 верасня, а пасля выправіцца ў рэгіёны — ад Гродна да Гомля. Удзел у бізнес-гульні бясплатны, але неабходна загадзя зарэгістравацца.

Тысячы беларускіх фрылансераў могуць уздыхнуць спакойна. 19 верасня прэзідэнцкім указам № 337 «Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асоб» ім дазволілі займацца бізнесам без рэгістрацыі ІП, а гэта значыць, што рамеснікі, дызайнеры, цырульнікі, кулінары і яшчэ тысячы грамадзян, занятыя больш чым у 20 сферах бізнесу, могуць займацца сваёй справай пры ўмове выплаты адзінага падатку, а таксама свабодна рэкламаваць прадукцыю, у тым ліку і на самым перспектыўным рынку ў свеце — у інтэрнэце.

— Больш за 5 млн беларусаў карыстаюцца інтэрнэтам — і гэта велізарны патэнцыял для гандлю. Так, «Куфар» наведвае каля 1,2 млн. Унікальных карыстальнікаў у месяц, якія здзяйсняюць больш за 300 000 пакупак, і пакуль ніводны гандлёвы мол не можа прапанаваць бізнесу такой колькасці кліентаў, — каментуе Ілля Жукавец, начальнік упраўлення камерцыі і маркетынгу пляцоўкі Куфар. — Менавіта для таго, каб паказаць прадпрымальнікам, як дзякуючы новым магчымасцям і адначасова ўзрослай канкурэнцыі «застацца ў гульні», і як з мінімальным бюджэтам атрымліваць замовы анлайн, мы запусцілі праект «Куфарызацыя».

Асноўныя палажэнні дакумента ўступаюць у сілу праз месяц, але ўжо ўвечары 28 верасня ў прасторы «Хто такі Джон Голт?» адбудзецца першая «Куфарызацыя». Навучыць прадпрымальнікаў і юрасоб сакрэтам працы ў сеціве і даць ім пакрокавы гайд для эфектыўнай працы дапамогуць навучальныя майстар-класы ад экспертаў, сярод якіх і прадстаўнік Міністэрства па падатках і зборах РБ, які простай мовай растлумачыць, як гандляваць у інтэрнэце і не баяцца званка «падаткавікоў». Акрамя гэтага, як перайсці ад кропкі на Ждановічах да паспяховага інтэрнэт-праекта без рызык і страт раскажа выкладчык школы ІПМ, аднаго з лідараў беларускай бізнес-адукацыі, а правіламі выжывання на анлайн-рынку падзеліцца дырэктар і стваральнік «Студыі Баравога», вэб-праекта №1 па прасоўванні сайтаў у Беларусі, а таксама іншыя вядомыя беларускія бізнесмены.

Акрамя гэтага, бізнесменам Мінска і рэгіёнаў прапануюць на працягу гадзіны праверыць логіку, эрудыцыю, крэатыўнасць мыслення і нават веданне падатковага заканадаўства Беларусі, адказаўшы на 35 пытанняў гульні ў фармаце каманднага паб-квіза «Мазгабойня». Прычым ва ўдзельнікаў будзе магчымасць не толькі атрымаць новыя веды па электроннай камерцыі, але і выкарыстаць іх на практыцы з рэальным маркетынгавым бюджэтам. Падчас кожнага квіза, а агулам па Беларусі запланаваны 5 гульняў, арганізатары разыграюць 20 тысяч «куфаў» — унутранай валюты найбуйнейшай у Беларусі пляцоўкі аб'яў. Гэтую суму, роўную 2 000 у пераліку на рублі, прадпрымальнікі і рамеснікі змогуць выкарыстоўваць пасля гульні для стварэння сваёй першай анлайн-вітрыны і прасоўвання прадукцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0