Як стала вядома «Нашай Ніве», замененая следчая група па г. зв. «Справе патрыётаў». Змены адбыліся нядаўна. Адметна, што два былыя начальнікі следчай групы звольніліся з органаў — абодва палкоўнікі.

У прэс-службе Следчага камітэта гэта патлумачылі аптымізацыяй.

«Злачыстваў здзяйсняецца менш, змяняецца структура злачыннасці. Таму пераразмяркоўваецца асабовы склад для найбольш эфектыўнага выкарыстання: ствараюцца новыя падраздзяленні шляхам злучэння ці рэарганізацыі існых», — патлумачыў начальнік прэс-службы Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч.

«Пры рэарганізацыі нейкага падраздзялення супрацоўнікам прапануецца перайсці на іншае месца службы. Некаторыя адмаўляюцца і сыходзяць у запас», — так Кабаковіч пракаментаваў сыход двух палкоўнікаў з былой следчай групы па расследаванні справы патрыётаў.

Нагадаем, што 21 верасня выходзіць тэрмін расследавання, пасля чаго будзе прынята рашэнне аб закрыцці ці працягненні справы. Пакуль усе «патрыёты» знаходзяцца пад падпіскамі аб нявыездзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?