Калі карыстальнікі Android ужо даўно маглі пісаць на роднай мове з выкарыстаннем роднага алфавіту, то прыхільнікі тэхнікі Apple мусілі шукаць альтэрнатыўныя шляхі. І вось, надышоў час выправіць гэтую несправядлівасць.

На iPhone

1. У наладах зайдзіце ў раздзел «Асноўныя» (General)

2. Выберыце пункт «Клавіятура» (Keyboards).

3. Выберыце пункт «Клавіятуры» (Keyboards).

4. Націсніце «Новыя клавіятуры» (Add new keybord).

5. Хутчэй за ўсё (калі выбраны рэгіён Беларусь) беларуская мова будзе ў самым версе спіса. Калі ж не, проста гартайце ўніз і шукайце яе: мовы прадстаўленыя ў алфавітным парадку.

6. Цяпер на вашым айфоне ёсць беларуская раскладка. Націснуўшы кнопку «Змяніць» (Edit) у верхнім правым куце экрана, можна паставіць яе, напрыклад, на першае месца ў спісе.

На iPad

1. У наладах зайдзіце ў раздзел «Асноўныя» (General) і выберыце пункт «Клавіятура» (Keyboards).

2. Націсніце «Новыя клавіятуры» (Add new keybord).

3. Хутчэй за ўсё (калі выбраны рэгіён Беларусь) беларуская мова будзе ў самым версе спіса. Калі ж не, проста гартайце ўніз і шукайце яе: мовы прадстаўленыя ў алфавітным парадку.

4. Цяпер на вашым айпадзе ёсць беларуская раскладка. Націснуўшы кнопку «Змяніць» (Edit) у верхнім правым куце экрана, можна паставіць яе, напрыклад, на першае месца ў спісе.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?