1 верасня Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у КНР Кірыл Руды наведаў Другі Пекінскі інстытут замежных моў і Цэнтр вывучэння Беларусі. У часе візыту адбылася сустрэча Пасла з прарэктарам Другога Пекінскага інстытута замежных моў Чжу Пэйфэнь, піша Пасольства Беларусі ў Кітаі.

Бакі абмеркавалі перспектыўныя кірункі супрацоўніцтва і дзейнасць Цэнтра вывучэння Беларусі, размешчанага ў Другім Пекінскім інстытуце замежных моў.

Кірыл Руды адзначыў важнасць функцыянавання Цэнтра вывучэння Беларусі і падарыў Цэнтру каля 50 розных кніг беларускіх выдавецтваў. Ключавое месца сярод іх занялі кнігі, прысвечаныя 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і Францыска Скарыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0