ЗША запатрабавалі закрыць генеральнае консульства Расіі ў Сан-Францыска ў адказ на абмежаванне колькасці супрацоўнікаў амерыканскай дыпмісіі ў Расіі, паведамляе ВВС.

Акрамя таго, па патрабаванні амерыканскага боку павінны быць закрытыя два расійскія консульскія аб'екты ў Вашынгтоне і Нью-Ёрку.

У дзяржаўным дэпартаменце заявілі, што рашэнне прынятае «на прынцыпах парытэту», дадаўшы, што закрыццё павінна быць завершанае да суботы.

Як паведамілі ў міністэрстве замежных спраў Расіі, дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан патэлефанаваў кіраўніку расійскага дыпведамства Сяргею Лаўрову, каб паведаміць яму аб дадатковых абмежаваннях дзейнасці расійскіх дыпламатычных прадстаўніцтваў.

У адказ Лаўроў «выказаў шкадаванне ў сувязі з эскалацыяй напружанасці ў двухбаковых адносінах, распачатай не намі», і паказаў, што ў Маскве ўважліва вывучаць новыя меры і абвесцяць аб рэакцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0