Калісьці там кіпела жыццё, і жыхары горада пакідалі надпісы на сценах прыватных дамоў і грамадскіх будынкаў, каб захаваць звесткі пра сябе, распавесці іншым пра нешта важнае або прапанаваць свае паслугі. Многія з гэтых надпісаў вельмі некультурныя і абразлівыя. Зрэшты, з тых часоў нічога не змянілася, і падобныя надпісы можна пабачыць на сценах сучасных будынкаў. Розніца хіба што ў імёнах людзей.
Прапануем вам падборку самых цікавых надпісаў з вялікага спісу (у дужках прыведзенае месца, дзе знайшлі надпіс):
- Мы, двое годных хлопцаў і шчырыя сябры, былі тут. Калі хочаце ведаць нашыя імёны, то зваць нас Гай і Аўл. (Бар, злева ад дзвярэй)
- Рэстытута, здымай сваю туніку і пакажы ўсім сваю касматую прыгажосць. (Панадворак карчмы Верыкундуса)
- Зайздроснік, знікні. Хай цябе груба «пакахае» які-небудзь прыгажун. (Сталовая)
- У Нуцэрыі звярніце ўвагу на Навэлію Прымігенію ля рымскіх варот у квартале прастытутак. (Побач з заднім уваходам у дом Менандра)
- Тыя, хто аддае перавагу самаабслугоўванню, могуць ісці піць марскую ваду. (Бар Сальвія)
- Флароній, прывілеяваны салдат сёмага легіёну, быў тут. Жанчыны не ведалі пра яго прысутнасць. Толькі шэсць жанчын спазналі яго, але то занадта мала для такога жарабца. (Казармы гладыятараў)
- Да тых, хто тут спаражняецца. Бойцеся праклёнаў. Азірнуўшыся ўніз, вы сустрэнеце ворага ў асобе ўгневанага Юпітэра. (Дом Пасцыя Гермеса, злева ад дзвярэй)
- Тэафіл, спыніся займацца аральным сэксам з дзяўчатамі насупраць гарадскога мура, нібы сабака. (Сцяна на вуліцы)
- Гарадскі раён Арыі Поліі, якім валодае Гней Алей Нігідый Меян, можна арандаваць з першага ліпеня. На першым паверсе размешчаныя крамы, ёсць верхнія кватэркі, пакоі люкс і цэлы дом. Зацікаўленыя ў арэндзе дадзенае маёмасці павінны звязацца з Прымусам, рабом Гнея Алея Нігідыя. (Дом Панса)
- Я меў мужчыну. (Дом Арфея)
- Атымет мяне абцяжарыў. (Вуліцы Панатцыеры)
- Не стой тутака, дармаед! (На фасадзе каўпоны)
- Так, мы памачыліся ў ложак, гаспадар. Прызнаюся, гэта было непрыгожа. Калі хочаце ведаць прычыну, то ў пакоі не было начнога гаршка. (Стаянка для падарожнікаў, злева ад дзвярэй)
- Цэлад Тракійскі вымушае дзяўчат стагнаць. (У казармах гладыятараў)
- Таму, хто тут хоча справіць патрэбу, рэкамендуецца ісці далей. Калі нас*раце насуперак дадзеным папярэджанням, то вам давядзецца выплаціць штраф. З дзяцей спагоняць (?) срэбных манет. А рабы атрымаюць па дупе. (На воданапорнай вежы)
0
0
0
0
0
0