Фота: Reuters

Фота: Reuters

Вайскоўцы Народна-вызваленчай арміі Кітая (НВАК) правялі цырымонію адкрыцця базы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ў дзяржаве Джыбуці ва Усходняй Афрыцы, паведамляецца на сайце газеты «Жэньмінь жыбаа». Гэта першая замежная вайсковая база Кітая, удакладняе Reuters. Па дадзеных агенцтва, у цырымоніі адкрыцця ўзялі ўдзел больш за 300 чалавек, у тым ліку замкамандуючага ВМС Кітая Цянь Чжуна.

Як паведамляла раней агенцтва «Сіньхуа», база пабудавана для ўдзелу кітайскіх вайскоўцаў у міратворчых аперацыях у рэгіёне, а таксама для аказання гуманітарнай дапамогі ў Афрыцы і Заходняй Азіі. Акрамя таго, на ёй будуць праводзіцца вайсковыя вучэнні. Будаўніцтва аб'екта пачалося ў 2016 годзе.

Усяго на базе будуць служыць больш за 2 тыс. вайскоўцаў. Кітай адправіў туды першых вайскоўцаў яшчэ 11 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?