У МЗС РФ лічаць, што забарона ва Украіне «георгіеўскай» стужкі, якая стала сімвалам расейскага ўварвання ў Крым і на Данбас, адцягне выкананне Мінскіх пагадненняў. Як перадае УНІАН, пра гэта на брыфінгу ў Маскве сказала афіцыйны спікер МЗС РФ Марыя Захарава.

ria.ru

«З той жа самай забаронай распаўсюджвання і вытворчасці георгіеўскай стужачкі. Вы ж выдатна разумееце, што гэта ніяк не паўплывае на тое, што адбываецца з РФ, але гэта акажа каласальны негатыўны ўплыў на ўнутраныя працэсы ў самой Украіне», — сказала Захарава.

«Гэта дадатковы элемент распальвання нянавісці і варожасці, і фактар немагчымасці ўз'яднання людзей у цэлым шэрагу рэгіёнаў. Гэта дасць яшчэ больш падстаў для таго, каб адкладаць яшчэ на больш доўгі тэрмін выкананне Мінскіх дамоўленасцяў», — дадала яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?