Аварыя адбылася ў Брэсце 20 мая каля 8 гадзіны раніцы.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 25-гадовы жыхар Мінскай вобласці на аўтамабілі «Шэўрале Круз» падчас левага павароту не справіўся з кіраваннем аўтамабіля. На абсалютна пустой вуліцы ён сутыкнуўся са слупом ліхтара.
Як стала вядома, малады чалавек пазнаёміўся з дзяўчатамі ў начным клубе, пасля закрыцця якога вырашыў пакаціцца з новымі спадарожніцамі па вуліцах горада, паведамляе брэсцкае ДАІ.
У выніку аварыі «Шэўрале» атрымаў механічныя пашкоджанні. Устаноўлена, што вадзіцель знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення - 1,8 праміле.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
0
0
0
0
0
0