Тыдзень таму расійскі канал НТВ высмеяў беларускую гуманітарную дапамогу Украіне. Цяпер дасталося сям'і Аляксандра Лукашэнкі: нагодай для жартаў стала паездка яго сына Мікалая разам з бацькам у Кітай. 

«Так і бачу, як жонка старшыні КНР адкрывае скрынку, а там, о цуд! Жменя беларускага бульбянога насення! У знак падзякі яна пацалавала хлопца ў абедзьве шчакі. Расцалаваць хлопца ў абедзве шчакі! Прыехаў у Кітай хлопчыкам, а вернецца мужчынам. Можа, для гэтага яго бацька па старой звычцы ў Кітай і павёз?», — ёрнічаў вядучы.

Таксама ў праграме Лукашэнку прыпісалі сімпатыю да кітайскай гусляркі. 

Пасля паказалі момант сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Расіі, агучаны закадравым голасам, дзе ад імя Пуціна было сказана: «Гэта і кітайскай ластаўцы ясна, што нам не па дарозе». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?