У сувязі з анансаванымі напярэдадні ў СМІ акцыямі пратэсту, якія плануецца правесці 26 сакавіка ў розных гарадах Беларусі, супрацоўнікі міліцыі працягваюць сёння затрымліваць патэнцыйных удзельнікаў акцый і дэмакратычных актывістаў. Многіх запрашаюць у міліцыю позвамі, у некаторых адбываюцца ператрусы.

Бабруйск. У Бабруйску каля дамоў актывістаў Інгі Судзілоускай і Эдварда Грынявецкага дзяжураць ціхары. Да цэнтральнай плошчы падцягнулі аўтазакі, шмат міліцыі ў цывільным.

Бабруйскі рэжысэр Максім Буйніцкі, які сёньня выйшаў з турмы пасьля 15 сутак зьняволеньня за інфармацыю ў сацсетках пра мітынг недармаедаў 12 сакавіка ў Бабруйску, зноў затрыманы і дастаўлены ў Бабруйскі РАУС, - паведамляе Радыё Свабода.

Патэлефанаваў з Бабруйска галоўны рэдактар газеты «Бабруйскі кур'ер» Анатоль Санаценка, што яго затрымалі на пл. Перамогі пры выкананні ім абавязкаў журналіста.

Затрыманы таксама аператар Віктар Масаловіч, Андрэй Шобін і яшчэ 6 чалавек. Затрымана больш за 15 чалавек, затрыманні адбываюцца нават у кавярнях і крамах. Таксама затрымалі журналіста Дзмітрыя Суслава з газеты «Камерцыйны курьер».

 Бабруйск. 26 сакавіка 2017 года.

Барысаў. Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Міхаіла Васільева затрымалі 25 сакавіка ў Барысаве, але пасля апытання ў РАУСе адвезлі нанач у ізалятар часовага ўтрымання да суда. Суд павінен пачацца 26 сакавіка ў 10 гадзін, але паведамляюць, што ён перанесены на панядзелак.

Бяроза. Журналіста-фрылансера і праваабаронцу Тамару Шчапёткіну, якая супрацоўнічае з Беларускім Радыё Рацыя, на раніцу 26 сакавіка выклікаюць ў РУУС Бярозы.

У Бярозе на вуліцы затрыманы праваабаронца Сяргей Русецкі, вязуць у РАУС да высвятлення абставінаў нібыта нейкага крадзяжу.

Віцебск. Затрыманы віцебскі актывіст руху «За Свабоду» Хрыстафор Жаляпаў. 26 сакавіка ён выйшаў на сувязь і паведаміў, што быў на волі да сённяшняй раніцы, аднак унікнуць затрымання ўсё ж не ўдалося: міліцыя затрымала яго дома каля 10-й раніцы. На дадзены момант ён знаходзіцца ў Кастрычніцкім РАУС, паведамляе Радыё Свабода.

 Віцебск. Мазыр. 26 сакавіка 2017 года.

На плошчы ў Віцебску сабралася каля 100 чалавек. Шмат АМАПу і супрацоўнікаў у цывільным. Людзей папярэджваюць, што акцыя забароненая. Усе трымаюцца асобнымі купкамі

Гародня. Супрацоўнік міліцыі Вайцешка пазванiў Анатолю Мышкевiчу i выклiкаў да сябе. Сказаў, ёсць позва. Мышкевiч адзiн з арганiзатараў сенняшняй акцыi пратэсту, якая прызначана на 12-00.

Мазыр. Пакуль без затрыманняў. Міліцыя сочыць за мітынгоўцамі. Прапанавалі разыйсціся і падагналі на плошчу аўтазак. Магчымы затрыманні.

Мазыр. 26 сакавіка 2017 года.

Магілёў. Пакуль без затрыманняў. Каля 50-ці чалавек.

 Магілёў. Мазыр. 26 сакавіка 2017 года.

Маладзечна. Прыкладна ў 8.10 - 8.20 раніцы ў бок г.Маладзечна праехалі 8 машын ДАІ г.Мінска, 1 грузавік АМАПа, 2 грузавікі ўнутраных войскаў МУС і 2 машыны іх суправаджэння. 

Орша. У Оршы падчас акцыі (выйшла на Цэнтральную плошчу каля 100 чалавек) затрыманы рэдактар Рэгіянальнага сайту orsha.eu Ігар Казмерчак, ёсць яшчэ затрыманыя.

 Орша, 26 сакавіка 2017 года.

Полацк. Да мясцовага актывіста Генадзя Берданева прыйшлі рабіць ператрус Актывіст мяркуе, што гэта зьвязана з анансаваным у сацыяльных сетках сходам, прызначаным у Полацку на сёння.

У Полацку ля РУУС загружаюць у аўтамабіль «Газель» шчыты і каскиі на міліцыянтах.

З учорашняга дня ў полацкім ізалятары часовага ўтрымання знаходзіцца затрыманы ўчора праваабаронца Юры Бельскі.

Рэчыца. Праваабаронца «Вясны» Валер Пуціцкі паведамляе ў фэйсбуку, што пад яго акном дзяжурыць міліцыя.

Затрымалі Іну Маненкову з кампаніі «ГП» і журналіста Андрэя Мядзведзева. Вязуць у РАУС. Ломяцца міліцыянеры і ў прыватны дом Алега Шабетніка, але яго дома няма. Знайшлі Шабетніка на рынку і затрымалі.

Затрыманы старшыня Рэчыцкай суполкі ПБНФ Алесь Здаравеннаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?