Гомельская журналістка-фрылансер Ларыса Шчыракова, якая супрацоўнічае з «Белсатам», паведаміла пра гэта ў «Фэйсбуку».
На думку журналісткі, падставай для надання яе сям'і статусу сацыяльна небяспечнай можа стаць неаднаразовае прыцягненне да адміністратыўнай адказнасці за «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ».
Апошні раз Ларысу Шчыракову судзілі за ўдзел у Маршы недармаедаў у Рагачове 12 сакавіка. Паводле рашэння старшыні суда Гомельскага раёна Раісы Кавалевіч Шчыракова павінная выплаціць Br 161 (сем базавых).
0
0
0
0
0
0