Прыватнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «В», якое прыняло перадаплату ў замежнай валюце, аштрафавалі на 2300 рублёў і спагналі з яго кошт валюты ў памеры 17 841 рубель 30 капеек, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска». 

Суд вызначыў, што ў маі і чэрвені 2016 года дырэктар ПВУП прыняў ад кліенткі ў якасці перадаплаты за будаўніцтва катэджа ў Лужасне 9000 даляраў ЗША.

30 студзеня 2017 года эканамічным судом Віцебскай вобласці была вынесена пастанова аб накладанні адміністрацыйнага спагнання ў дачыненні да гэтага прадпрыемства, якое здзейсніла правапарушэнне, прадугледжанае падпунктам 1.2 пункта 1 указа прэзідэнта № 49 «Аб забеспячэнні парадку пры ажыццяўленні валютных аперацый».

Гэты ўказ за незаконнае прыняцце замежнай валюты ў якасці плацежнага сродку прадугледжвае накладанне штрафу на індывідуальнага прадпрымальніка або юрыдычную асобу ад ста да двухсот базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі, паведамляе прэс-служба эканамічнага суда Віцебскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0