Суд Ленінскага раёна Магілёва пакараў на 15 сутак арышту Уладзіміра Шанцава за арганізацыю «прагулкі недармаедаў» 19 лютага.

Магілёўскі гарвыканкам адмовіў дэмакратычным сілам Магілёва ў правядзенні «Маршу недармаедаў» 15 сакавіка. Заяўнікамі акцыі былі лідары мясцовых філіяў БХД Алег Аксёнаў, АГП Уладзімір Шанцаў, руху «За свабоду» Алесь Сілкоў і БСДП (Г) Ігар Барысаў. Алег Аксёнаў 14 сакавіка быў асуджаны на 15 сутак адміністратыўнага арышту.

Свабода сходу: 118 затрыманых, 29 усё яшчэ пад арыштам за ўдзел у «Маршах недармаедаў» СПІС

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0