24 лютага чакаецца воблачна з праясненнямі. На значнай частцы тэрыторыі ападкі (мокры снег, дождж). На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, днём з пераходам на паўночна-заходні: ноччу слабы, па паўднёва-заходняй палове краіны да моцнага, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі моцны парывісты.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1.. + 5°С, максімальная днём +1.. + 7 ° С, па поўдні да +8.. +10°С. Атмасферны ціск уначы будзе падаць, днём — расці.

25 лютага на тэрыторыю Беларусі будуць распаўсюджвацца больш халодныя і няўстойлівыя паветраныя масы з паўночнай Еўропы. Ноччу пераважна па паўднёвым усходзе, днём на большай частцы тэрыторыі пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Па поўначы краіны моцны парывісты вецер.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1..- 7°С, максімальная днём -3.. + 3°С.

26 лютага надвор'е абумовяць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Ноччу ў паўночна-ўсходніх і заходніх раёнах чакаецца кароткачасовы снег, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж), слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1..- 8°С, максімальная днём -2.. + 5°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?