У ЗША працягваецца абмеркаванне справы, якая датычыць зусім нешматлікай групы людзей, але прыцягнула вялікую ўвагу. Гаворка ідзе аб праве трансгендараў карыстацца тым туалетам, якім хочуць.

Трансгендары — гэта асобы, якія нарадзіліся жанчынамі, а адчуваюць сябе мужчынамі, або наадварот. Некаторыя з іх робяць аперацыі па змене пола, некаторыя — не. Усяго такіх асоб, імаверна, не больш за некалькі дзясятых ці сотых працэнта ад людской папуляцыі.

У апошнія дзесяцігоддзі яны актыўна змагаюцца за свае правы. У выніку прэзідэнт Абама быў падпісаў распараджэнне, каб трансгендары мелі права карыстацца тым туалетам, які самі выберуць.

Кансерватары асуджалі рашэнне Абамы. На іх думку, такое права прывядзе да выкарыстання публічных прыбіральняў для збачэнскіх дзеянняў і можа негатыўна паўплываць на мараль моладзі. Напрыклад, падлеткі-хуліганы, сказаўшыся трансгендарамі, будуць хадзіць у жаночыя туалеты.

Таму Дональд Трамп адмяніў распараджэнне Барака Абамы.

Канчаткова лёс спрэчкі мае вырашыць суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?