Паводле паведамлення газеты The Wall Street Journal, самы папулярны ў свеце пошукавік дапоўніць свой навігацыйны дадатак Waze функцыяй пошуку спадарожнікаў.

У адрозненне ад «Убер» і Lyft, Google збіраецца пераканаць звычайных кіроўцаў выкарыстоўваць навігацыйны дадатак, каб падвозіць людзей, якія едуць у тым жа кірунку.

Новы сэрвіс запусцяць у некалькіх гарадах ЗША і краін Лацінскай Амерыкі ў найбліжэйшыя месяцы. Раней паведамлялася, што Google паспяхова пратэсціраваў паслугу ў Сан-Францыска і Ізраілі.

«Ці зможам мы пераканаць звычайнага кіроўцу час ад часу падбіраць аўтастопам па дарозе на працу? Гэта самае складанае пытанне», — лічыць кіраўнік кампаніі Waze Ноам Бардзін.

Паездкі Waze будуць абыходзіцца танней, чым паслугі «Убера» і Lyft. Так, дабрацца з цэнтра Окленда ў цэнтр Сан-Францыска будзе каштаваць 4,5 даляра. У UberPool гэты ж маршрут абыдзецца ў 10,57 даляра, а ў Lyft Line — 12,40.

The Wall Street Journal паведамляе, што кіроўцы таксама будуць адрознівацца ад кіроўцаў сэрвісу «Убер» і Lyft, многія з якіх працуюць поўны працоўны дзень і нават больш. Карыстаючыся паслугамі Waze, пасажыры будуць плаціць усяго толькі $ 0,54 за мілю.

У пачатковы перыяд Waze не плануе спаганяць плату з кіроўцаў, але ў будучыні можа ўтрымліваць 15 працэнтаў ад кошту аказанай паслугі, калі сэрвіс запрацуе ў поўную сілу.

У 2013-м годзе венчурны фонд Google інвеставаў у сэрвіс «Убер» 258 мільёнаў даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0