Першамайскі (Мінска) раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце смерці жанчыны 1988 года нараджэння, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксей Клімовіч.

Цела з прыкметамі падзення з вышыні было знойдзенае 12 лютага каля жылога дома па праспекце Незалежнасці. Гаворка ідзе пра балярыну Марыну Парамонаву.

«Высвятляюцца абставіны таго, што адбылося, апытваюцца сваякі загінулай, прызначаныя экспертныя даследаванні. Папярэдняя версія — суіцыд», — сказаў Аляксей Клімовіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0