British American Tobacco (BAT) заключыла пагадненне аб куплі кантрольнага пакета акцый кампаніі Reynolds American, якая вырабляе цыгарэты Camel, за 49,4 мільярда даляраў.

Бакі змаглі дамовіцца пасля таго, як BAT пагадзілася павялічыць грашовы кампанент здзелкі, у рамках якой таксама прадугледжаны абмен акцыямі.

Пасля аб'яднання BAT і Reynolds стануць самай вялікай публічнай тытунёвай кампаніяй свету, пазбавіўшы гэтага звання вытворцу Marlboro — Philip Morris International.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0