Фота cont.ws

Фота cont.ws

Згодна з дамоўленасцямі, якія пакуль знаходзяцца ў «зачаткавым стане», Сірыя павінна ператварыцца ў свайго роду федэрацыю пад кантролем алавітаў — паслядоўнікаў блізкай да шыітаў рэлігійнай плыні, да якой належыць цяперашні прэзідэнт Башар Асад.

Асад зможа застацца ва ўладзе да наступных прэзідэнцкіх выбараў у 2021 годзе, пасля чаго саступіць уладу «менш супярэчліваму алавіцкаму кандыдату». Па дадзеных Reuters, ідэю адхілення дзейнага прэзідэнта не падтрымлівае Іран.

На якія менавіта зоны ўплыву прапануецца падзяліць Сірыю, агенцтва не ўдакладняе. Паведамляецца толькі, што Турцыя хоча атрымаць кантроль над памежнай тэрыторыяй на поўначы краіны, якая па большай частцы падкантрольная сірыйскім курдам, якіх Анкара разглядае як саюзнікаў турэцкай забароненай Рабочай партыі Курдыстана (РПК).

«Калі «Ісламская дзяржава» будзе знішчана, Расія можа аказаць Турцыі падтрымку ў Сірыі, з тым каб пакончыць з PПК», — заявіў Reuters высокапастаўлены чыноўнік урада Турцыі.

Мэтай Ірана, піша агенцтва, з'яўляецца захаванне наземнага калідора для паставак зброі шыіцкаму ліванскаму руху «Хезбала». Расія разлічвае, у прыватнасці, шляхам сірыйскага ўрэгулявання пацвердзіць свой статус звышдзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0