У Гомелі здзейснілі суіцыд 15-гадовая навучэнка аднаго з ліцэяў і 25-гадовы мясцовы жыхар. Трагічныя выпадкі не звязаныя паміж сабой.

Цела дзяўчыны з прыкметамі механічнай асфіксіі (павешання) было знойдзенае 26 лістапада. Як паведамілі ў СК, праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па высвятленні прычын і абставін магчымага суіцыду, апытваюцца знаёмыя, блізкія і сябры загінулай, прызначаныя экспертызы. Праверку праводзіць Гомельскі гарадскі аддзел СК.

24 лістапада на лесвічнай пляцоўцы аднаго з жылых шматпавярховых дамоў Гомеля было знойдзенае цела 25-гадовага мясцовага жыхара з прыкметамі механічнай асфіксіі.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, малады чалавек выйшаў увечары гуляць з сабакам і не вярнуўся, сабака прыйшоў дадому адзін. Пазней труп маладога мужчыны знайшлі на лесвічнай пляцоўцы. На старонцы ў сацыяльнай сетцы загінулага дзясяткі спачуванняў. Сябры пішуць, што ён быў пазітыўным і добрым чалавекам. «Не адкладай мяне на потым, «потым» мяне не будзе», — такі запіс пакінуў на сваёй старонцы малады чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?