Сёння ў Ватыкане прайшла сустрэча папы Францішка з бяздомнымі з 22 краін свету, паведамляюць інфармагенцтвы.
На мерапрыемства былі запрошаныя каля 4 тысяч чалавек. Пантыфік ад імя хрысціян усяго свету папрасіў прабачэння ў людзей без прытулку за няўвагу да праблем беднасці.
Пры гэтым папа адзначыў: людзі павінны захоўваць годнасць, нягледзячы на цяжкія жыццёвыя абставіны.
Сустрэча адбылася напярэдадні завяршэння Святога года Міласэрнасці, абвешчанага пантыфікам 8 снежня 2015 года.
0
0
0
0
0
0