У маскоўскім метрапалітэне загінуў 23-гадовы грамадзянін Беларусі, паведаміла прэс-служба УУС на Маскоўскім метрапалітэне.

 «Каля 16.00 па маскоўскім часе на станцыі метро «Універсітэт» здарыўся інцыдэнт з пасажырам. 23-гадовы грамадзянін Беларусі загінуў, скочыўшы на рэйкі перад цягніком, які набліжаўся. Малады чалавек атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём, і памёр на месцы. Каб дастаць цела загінулага, на 20 хвілін адключалася электразабеспячэнне», — распавялі ў прэс-службе.

Супрацоўнікі паліцыі праводзяць апытанне сведак, запытаныя матэрыялы з камер відэаназірання, якія дазволяць высветліць абставіны здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?