ГЛЯДЗІЦЕ ВІДЭААНЛАЙН ТУТ >>>

20:00 

Акцыя падыходзіць да завяршэння. Удзельнікі вяртаюцца на Кастрычніцкую плошчу.

Актывіст Павел Вінаградаў

Актывіст Павел Вінаградаў

19:55

Зміцер Дашкевіч ацаніў акцыю вельмі станоўча, па яго словах, колькасць удзельнікаў дасягнула сотні, некаторым нават не хапіла сцягоў. 

19:50

Удзельнікі акцыі расцягнулі ланцуг да плошчы Незалежнасці. Кіроўцы сігналяць, вітаючы актывістаў. 

19:30

Арганізатары заявілі аб намеры прастаяць са сцягамі ўздоўж праспекта каля гадзіны. 

19:20

Ланцуг расцягнуўся ўжо амаль да будынка КДБ.

19:10

Удзельнікі пачынаюць станавіцца ўздоўж праспекта Незалежнасці. Усяго ў паветры на гэты момант лунае 38 сцягоў.

Сілавікі пакуль не ствараюць ніякіх перашкод удзельнікам.

19:05

На Кастрычніцкай плошчы ўжо некалькі дзясяткаў чалавек. Сярод іх актывісты Зміцер Дашкевіч, Павел Севярынец, Павел Юхневіч, паэт і палітык Уладзімір Някляеў, блогер Антон Матолька. 

Павел Юхневіч з дачкой

Павел Юхневіч з дачкой

19:00

З'явіліся першыя лозунгі: «Беларусь будзе вольнай».

18:55

Людзей пакуль няшмат, у асноўным актывісты і сілавікі. Удзельнікі пачалі разгортваць бел-чырвона-белыя сцягі, раздаваць стужачкі і паштоўкі.

***

Роўна 25 гадоў таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі Беларусі. Сёння а 19-й гадзіне грамадскія актывісты на чале са Змітром Дашкевічам запрашаюць на Кастрычнікую плошчу, каб адзначыць свята нацыянальнай сімволікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?