Своеасабліва павіншавалі ўлады нашу газету з выхадам 500 нумару. У чарговы раз кіраўніцтва РУП «Белсаюздрук» і РУП «Белпошта» адмовіла ў распраўсюдзе «Новага часу» праз сваю сетку, піша ў рэдакцыйным артыкуле Аксана Колб.

Яшчэ 12 жніўня рэдакцыю накіравала просьбу ў гэтыя ўстановы аб распаўсюдзе «Новага Часу» праз гандлёвую сетку РУП «Белсаюздрук» і ўключэнні ў падпісны каталог РУП «Белпошта».

«Газета «Новы Час» — штотыднёвік, які надае вялікую ўвагу нацыянальнай культурнай і гістарычнай тэматыцы і актыўна прапагандуе палітыку кіраўніцтва нашай краіны ў той частцы, якая накіравана на захаванне і ўмацаванне незалежнасці Рэспублікі Беларусь, а таксама на захаванне і распаўсюджванне беларускай мовы, — было напісана ў лісце да гэтых устаноў. — «Новы Час» — адно з нямногіх рэспубліканскіх выданняў, якія выдаюцца цалкам на беларускай мове. Спадзяемся, што 2016 год, абвешчаны кіраўніком дзяржавы Годам культуры, стане добрай нагодай для пачатку нашага працяглага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва».

 РУП «Белсаюздрук» абмежаваўся адным сказам, у якім паведаміў, што распаўсюд «Новага часу» праз іх гандлёвую сетку «не плануецца». РУП «Белпошта» патлумачыла, што ўключаць нас у каталог яны не абавязаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0