Міністр замежных спраў Люксембурга Жан Асельборн патрабуе выключыць Венгрыю з Еўрасаюза за ігнараванне асноўных еўрапейскіх каштоўнасцяў.

Плот на мяжы з Венгрыяй, DPA

Плот на мяжы з Венгрыяй, DPA

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю газеце Die Welt, што публікуецца ў аўторак, 13 верасня.

«Той, хто як Венгрыя будуе плот супраць бежанцаў ад вайны ці топча свабоду прэсы і незалежнасць судоў, павінен быць часова або, у крайнім выпадку, назаўсёды выключаны з ЕС», — цытуе выданне Асельборна, на думку якога гэта адзіная магчымасць захаваць маналітнасць еўрапейскай супольнасці.

Міністр таксама рэзка раскрытыкаваў кіраўніка венгерскага ўрада Віктара Орбана. Па словах Асельборна, у Венгрыі з бежанцамі абыходзяцца амаль як з дзікімі жывёламі.

«Плот, які Венгрыя будуе, каб стрымаць мігрантаў, становіцца ўсё даўжэйшым, вышэйшым і небяспечнейшым. Улады краіны недалёкія ад таго, каб аддаць загад страляць па бежанцах», - адзначыў кіраўнік МЗС Люксембурга.

Асельборн таксама выступае за змяненне Лісабонскай дамовы з пункту гледжання магчымага выключэння краіны са складу ЕС. На яго думку, было б правільна, калі б для вырашэння такога пытання больш не патрабавалася аднагалоснага галасавання ўсіх краін, якія ўваходзяць у Еўрасаюз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?