Кампанія Samsung спыніла продажы смартфонаў новай мадэлі Galaxy Note 7, якая паступіла ў продаж у жніўні, у сувязі з выяўленымі выпадкамі ўзгарання прылад пры зарадцы. Кампанія таксама мае намер адклікаць раней прададзеныя прылады.
Фота: Ariel Gonzalez
Паводле дадзеных навінавага агенцтва «Рэнхап», Samsung абвесціць аб глабальным адкліканні смартфонаў у бліжэйшыя выхадныя або ў пачатку наступнага тыдня.
31 жніўня ў кампаніі паведамілі, што прыпыняць пастаўкі Galaxy Note 7, паколькі прылады праходзяць дадатковыя кантрольныя выпрабаванні.
У чацвер на фоне чутак пра выпадкі ўзгарання батарэі новага тэлефона акцыі кампаніі страцілі ў цане 2%.
Батарэя нібыта выбухнула або загарэлася ў некалькіх асобніках новага гаджэта. У сацсетках і на Youtube з'явіліся фота і відэа, якія пацвярджаюць гэтую інфармацыю.